Адамавы жарты

АДАМАВЫ ЖАРТЫ
16+
Інсцэніроўка паводле твораў Ф. Аляхновіча і
Л. Родзевіча
Жанр: Камедыя
Аўтар і рэжысёр: Святлана Навуменка
Сценаграфія: Юрый Саламонаў
Харэаграфія: Вольга Скварцова
Прэм’ера: 21 ліпеня 2010
Працягласць: 1 г. 50 хв. з антрактам
Аўтэнтычны, легкі спектакль.
Саўка і Марыся – выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх
Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові
і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але адкуль ні вазьміся да
іх
заяўляецца Чорт…
У спектаклі неверагодна пераплецена рэальнае і фантастычнае, сапраўднае
і
карыкатурнае, сучаснае і старажытнае, шмат музыкі, пластыкі і, вядома,
жартаў.
Ролі выконваюць:
Саўка – Максім Брагінец, Андрэй Новік
Марыся – Вераніка Буслаева, Надзея Цвяткова
Магрэта – Анастасія Баброва, Марына Здаранкова
Чорт – Аляксандр Марчанка, Дзяніс Паршын, Уладзіслаў Ноздрын

Каса працуе:
1-30 красавіка: аўт.-нядз. 14.00-19.00. Выхадны: панядзелак.
Май - 1 кастрычніка: пн.-сб.:  14.00 - 19.00. Выходны: нядзеля. 
Тэл.: 385-97-51 (каса), 8029-154-04-44 (для даведак).

Места проведения события

  • Тэатр беларускай драматургіі

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны.

Наверх
  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название объекта

Тэатр беларускай драматургіі

Адрес

ул. Кропоткина, 44

Сайт

http://www.rtbd.by

Телефоны

+375 (17) 334-60-08
+375 (17) 286-70-21

Описание объекта

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы. З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра. Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў. За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы. На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх