Пелікан

ПЕЛІКАН
Пры падтрымцы Амбасады Швецыі і Групы кампаній
«Твая Сталіца»
18+
 
Аўтар: Аўгуст Стрындберг
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Жанр: Ода злачыннай жарсці
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Валянціна Няборская
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Рэжысёр па пластыцы: Яўген Карняг
Мастак па святлу: Сямён Давыдзенка.
 
«Пелікан» – адна з пазнейшых камерных
п'ес вялікага шведскага драматурга Аўгуста Стрындберга.
Галоўная гераіня Эліза – маці сямейства
– пэўны час атаясамлівае сябе з пеліканам, прыгожай і загадкавай
птушкай, якая,
згодна з легендай, у бязвыхадных сітуацыях корміць сваіх дзяцей уласнай
крывёю…

Толькі з пасмяротнага ліста бацькі дзеці
даведваюцца пра жахлівы падман маці. Як жыць дзецям з гэтаю праўдаю,
і як гэта навіна паўплывае на
лёс усяго сямейства?
 
Ролі выконваюць:
Маці – заслужаная артыстка БР Людміла Сідаркевіч
Сын – Арцём Курэнь
Дачка – Ганна Семяняка
Зяць – Максім Брагінец
Служанка – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева.

Каса працуе:
1-30 красавіка: аўт.-нядз. 14.00-19.00. Выхадны: панядзелак.
Май - 1 кастрычніка: пн.-сб.:  14.00 - 19.00. Выходны: нядзеля. 
Тэл.: 385-97-51 (каса), 8029-154-04-44 (для даведак).

Уточняйте наличие билетов в местах проведения мероприятия

Места проведения события

  • Тэатр беларускай драматургіі

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны.

Наверх
  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название объекта

Тэатр беларускай драматургіі

Адрес

ул. Кропоткина, 44

Сайт

http://www.rtbd.by

Телефоны

+375 (17) 334-60-08
+375 (17) 286-70-21

Описание объекта

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы. З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра. Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў. За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы. На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх