Спектакль «Ліфт» (16+)

Ганна Мікалаеўна – выкладчыца філасофіі, якая перажівае асабістую драму – ад яе тры месяцы таму сышоў муж. У кабіне ліфта яна сустракаецца з 18-гадовым Дымонам, аднагодкам яе сына. Сустрэча пачалася са спробы ўзброенага рабавання, але праз некаторы час яна становіцца свайго роду псіхатэрапіяй для кожнага ўдзельніка. Перад гледачамі паўстаюць два сусветы двух розных людзей – з кожным з іх нябачна прысутнічаюць блізкія ім людзі, адгалоскі іх папярэдняга вопыту і жыццёвыя ўстаноўкі. Чым скончыцца гэта тонкая псіхалагічная драма пра ўзаемаадносіны людзей і як выпадковая сустрэча ў ліфце паўплывае на лёс яе ўдзельнікаў? Жанр: Хроніка аднаго злачынстваАўтар: Юлія Чарняўская                             Рэжысёр-пастаноўшчык: Заслужаная артыстка РБ Галіна ЧарнабаеваМастак-пастаноўшчык: Алёна ІгрушаКампазітар: Аляксандра Сандлер Прэм’ера: 27 сакавіка 2012Працягласць: 1 г. 40 хв. без антракта Организатор: Республиканский театр белорусской драматургии

Места проведения события

  • Тэатр беларускай драматургіі

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны.

Наверх
  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название объекта

Тэатр беларускай драматургіі

Адрес

ул. Кропоткина, 44

Сайт

http://www.rtbd.by

Телефоны

+375 (17) 334-60-08
+375 (17) 286-70-21

Описание объекта

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы. З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра. Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў. За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы. На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх