Спектакль «Партрэт» (16+)

ПАРТРЭТ  паводле аднайменнай аповесці М.В. ГогаляВечны літаратурны сюжэт “Фауста”, “Майстра і Маргарыты”, “Пікавай дамы”, “Партрэта”...Фантасмагарычная, містычная, гратэскная гісторыя мастака, яго жыццёвага выбару. Ці прысвяціць сваё жыццё таму, дзеля чаго ён быў народжаны – служэнню высокаму? Альбо паддацца спакусе багацця і ўцех?Гэта фарс, гэта трагедыя, гэта ГОГАЛЬ!Партрэт – гэта і ёсць вобраз д’ябла, спакусніка. Сучасны чалавек час ад часу сутыкаецца з падобнай дылемай і прымае рашэнне.Жанр: трагіфарс Аўтар інсцэніроўкі – Святлана НавуменкаПераклад – Аляксандра ГарцуеваРэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр ГарцуеўМастак-сцэнограф – Юрый СаламонаўМастак па касцюмах – Марына АлекнаМастак па святле – Сямён ДавыдзенкаВідэаэфекты – Лізаветы ПінігінайСпектакль ідзе без антрактуПрэм’ера – 4 мая 2016 Организатор: Республиканский театр белорусской драматургии

Места проведения события

  • Тэатр беларускай драматургіі

    Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны.

Наверх
  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название объекта

Тэатр беларускай драматургіі

Адрес

ул. Кропоткина, 44

Сайт

http://www.rtbd.by

Телефоны

+375 (17) 334-60-08
+375 (17) 286-70-21

Описание объекта

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы. З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра. Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў. За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы. На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх