Адлюстраванне

15 лістапада 2017 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу латвійскай мастачкі Сілвы Лінартэ “Адлюстраванне”, прадстаўленай Арт-цэнтрам імя Марка Ротка ў Даўгаўпілсе пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Латвійскага агенцтва інвістыцый і развіцця.

“Колер - гэта мая гульня;
каб жыццё не было сумным,
я бесперапынна гуляю” (С. Лінартэ)

Гармонія, раўнавага, пазітыўная радасць і аскетызм, менавіта так можна ахарактарызаваць мастацтва Сілвы Лінартэ. Амаль немагчыма гаварыць пра аб'ектыўныя ці суб'ектыўныя катэгорыі ў жывапісе мастачкі. Карціны Сілвы Лінартэ сапраўды як гульні, у якіх іграе колер і яго складаныя адносіны, аднак яе гульням уласцівая глыбіня і сур'ёзнасць, схаваная за заслонай таямнічасці.

Мастацтва Сілвы - гэта складаная сістэма філасофіі; у сваю чаргу майстэрства мастачкі гаворыць аб тым, што яна ўсведамляе, наколькі сур'ёзнымі могуць быць гульні з адлюстраваннем уяўлення; як абвяшчае старажытнагрэчаскі міф пра Нарцыса - яны могуць быць нават небяспечнымі.

На выстаўцы экспаніруецца 25 жывапісных работ латвійскай мастачкі. Сілва-Вероніка Лінартэ нарадзілася 26 лютага 1939 года ў Даўгаўпілскім краі ў сям'і настаўніка. У 1941 годзе двухгадовую дзяўчынку разам з сям'ёй вывезлі ў Сібір, у Краснаярскую вобласць. У Латвію С.Лінартэ вярнулася толькі ў 1957 годзе, каб стаць выдатнай мастачкай, таленавітым педагогам і клапатлівай маці. Ужо ў 1960 годзе, будучы студэнткай 3-га курса, Сілва выкладала жывапіс студэнтам 1-га курса. З 1971 па 1977 год Сілва Лінартэ вучылася ў Латвійскай дзяржаўнай мастацкай акадэміі на педагагічным аддзяленні, сумяшчаючы вучобу з працай у Рыжскім вучылішчы прыкладнога мастацтва. Скончыўшы мастацкую акадэмію, Сілва атрымала кваліфікацыю педагога і жывапісца.

Мастачка С.Лінартэ прымае ўдзел у выстаўках з 1965 года і ўпэўнена, што «найлепшы дыялог з вучнямі атрымліваецца тады, калі яна сама актыўна займаецца жывапісам і не паддаецца слабасці».

Выстаўка прымеркавана да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных сувязяў паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Выстаўка працуе да 04 лютага 2018 года.

Пл. Свабоды, 15
Т. 017 321 24 30
minskmuseum.by

Уточняйте наличие билетов в местах проведения мероприятия

  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название события

Адлюстраванне

Описание события

15 лістапада 2017 года ў 17.00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё выстаўкі жывапісу латвійскай мастачкі Сілвы Лінартэ “Адлюстраванне”, прадстаўленай Арт-цэнтрам імя Марка Ротка ў Даўгаўпілсе пры падтрымцы Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Латвійскага агенцтва інвістыцый і развіцця. “Колер - гэта мая гульня; каб жыццё не было сумным, я бесперапынна гуляю” (С. Лінартэ) Гармонія, раўнавага, пазітыўная радасць і аскетызм, менавіта так можна ахарактарызаваць мастацтва Сілвы Лінартэ. Амаль немагчыма гаварыць пра аб'ектыўныя ці суб'ектыўныя катэгорыі ў жывапісе мастачкі. Карціны Сілвы Лінартэ сапраўды як гульні, у якіх іграе колер і яго складаныя адносіны, аднак яе гульням уласцівая глыбіня і сур'ёзнасць, схаваная за заслонай таямнічасці. Мастацтва Сілвы - гэта складаная сістэма філасофіі; у сваю чаргу майстэрства мастачкі гаворыць аб тым, што яна ўсведамляе, наколькі сур'ёзнымі могуць быць гульні з адлюстраваннем уяўлення; як абвяшчае старажытнагрэчаскі міф пра Нарцыса - яны могуць быць нават небяспечнымі. На выстаўцы экспаніруецца 25 жывапісных работ латвійскай мастачкі. Сілва-Вероніка Лінартэ нарадзілася 26 лютага 1939 года ў Даўгаўпілскім краі ў сям'і настаўніка. У 1941 годзе двухгадовую дзяўчынку разам з сям'ёй вывезлі ў Сібір, у Краснаярскую вобласць. У Латвію С.Лінартэ вярнулася толькі ў 1957 годзе, каб стаць выдатнай мастачкай, таленавітым педагогам і клапатлівай маці. Ужо ў 1960 годзе, будучы студэнткай 3-га курса, Сілва выкладала жывапіс студэнтам 1-га курса. З 1971 па 1977 год Сілва Лінартэ вучылася ў Латвійскай дзяржаўнай мастацкай акадэміі на педагагічным аддзяленні, сумяшчаючы вучобу з працай у Рыжскім вучылішчы прыкладнога мастацтва. Скончыўшы мастацкую акадэмію, Сілва атрымала кваліфікацыю педагога і жывапісца. Мастачка С.Лінартэ прымае ўдзел у выстаўках з 1965 года і ўпэўнена, што «найлепшы дыялог з вучнямі атрымліваецца тады, калі яна сама актыўна займаецца жывапісам і не паддаецца слабасці». Выстаўка прымеркавана да 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных сувязяў паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь. Выстаўка працуе да 04 лютага 2018 года. Пл. Свабоды, 15 Т. 017 321 24 30 minskmuseum.by

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх