Выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Правінцыя”

25 красавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Правінцыя”. Прысвячаецца Году малай Радзімы.

На выстаўцы экспануецца больш за 80 палотнаў мастака. Унікальнасць прадстаўленных у экспазіцыі твораў з’яўляецца ў тым, што ў іх выразна выяўлены прыярытэты, характэрныя амаль усім карцінам мастака – традыцыйная архітэктура, каларыт жыцця вясковага чалавека, непаўторная, пранікнёная прыгажосць беларускай прыроды.
Кастусь Качан працягвае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу. У той жа час мастак вельмі дакладна вызначае для сябе меру ўзаемадзеяння рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў.
Сюжэты карцін, прадстаўленых на выстаўцы, на першы погляд даволі простыя і непераборлівыя – рэкі, дрэвы, палі, невялікія вёсачкі і мястэчкі са старажытнымі храмамі. Аднак унутраным лейтматывам у творчасці мастака з’яўляецца тэма Вечнага і Вечнасці. Менавіта таму яго творы, па сутнасці, пазбаўлены прыкметаў часу. Мінулае і сучаснасць не супрацьпастаўляюцца, не адасабляюцца адно ад аднаго, але знаходзяцца ў прасторава-часавым адзінстве. Пейзажы Качана ствараюць гарманічную панараму суіснаваня чалавека і прыроды.
Радзімай жывапісца з’яўляецца ціхая, утульная беларуская правінцыя, любоў да якой ён захаваў і да сёння. Адсюль і прыярытэты ў яго мастацтве, сярод якіх - улюбёная тэма жыцця малелькіх гарадоў і мястэчах з вялікай гісторыяй.
Творы Кастуся Качана знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава; Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея; Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку; Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту; Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федырацыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Паўднёвай Карэі.
Выстаўка працягнецца да 20 мая 2018 года.

Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. 017 337 24 30
minskmuseum.by

Уточняйте наличие билетов в местах проведения мероприятия

  • Отзывы
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
Название события

Выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Правінцыя”

Описание события

25 красавіка 2018 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі сябра Беларускага саюза мастакоў Кастуся Качана “Правінцыя”. Прысвячаецца Году малай Радзімы. На выстаўцы экспануецца больш за 80 палотнаў мастака. Унікальнасць прадстаўленных у экспазіцыі твораў з’яўляецца ў тым, што ў іх выразна выяўлены прыярытэты, характэрныя амаль усім карцінам мастака – традыцыйная архітэктура, каларыт жыцця вясковага чалавека, непаўторная, пранікнёная прыгажосць беларускай прыроды. Кастусь Качан працягвае традыцыі рускай рэалістычнай школы жывапісу. У той жа час мастак вельмі дакладна вызначае для сябе меру ўзаемадзеяння рэалістычнага пісьма з шэрагам знакавых вобразаў і сімвалаў. Сюжэты карцін, прадстаўленых на выстаўцы, на першы погляд даволі простыя і непераборлівыя – рэкі, дрэвы, палі, невялікія вёсачкі і мястэчкі са старажытнымі храмамі. Аднак унутраным лейтматывам у творчасці мастака з’яўляецца тэма Вечнага і Вечнасці. Менавіта таму яго творы, па сутнасці, пазбаўлены прыкметаў часу. Мінулае і сучаснасць не супрацьпастаўляюцца, не адасабляюцца адно ад аднаго, але знаходзяцца ў прасторава-часавым адзінстве. Пейзажы Качана ствараюць гарманічную панараму суіснаваня чалавека і прыроды. Радзімай жывапісца з’яўляецца ціхая, утульная беларуская правінцыя, любоў да якой ён захаваў і да сёння. Адсюль і прыярытэты ў яго мастацтве, сярод якіх - улюбёная тэма жыцця малелькіх гарадоў і мястэчах з вялікай гісторыяй. Творы Кастуся Качана знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь; Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў; Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава; Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея; Дома-музея А. Міцкевіча ў Навагрудку; Беларускага дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту; Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка; а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў, фондах Міністэрства культуры Расійскай Федырацыі, у прыватных калекцыях Беларусі, Бельгіі, Велікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША, Турцыі, Украіны, Паўднёвай Карэі. Выстаўка працягнецца да 20 мая 2018 года. Адрас: пл. Свабоды, 15 Т. 017 337 24 30 minskmuseum.by

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение
Наверх