Тэатр беларускай драматургіі

Тэатр беларускай драматургіі

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы.
З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра.
Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў.
За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы.
На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

  • Отзывы (5)
  • Добавить отзыв
  • Заметили неточность?
  • Victor K.

    Тры Жызэли - драма с интересными временными срезами. На беларускай мове.

  • Elena Frolova

    Советую всем спектакль "Адэль". Прекрасная игра актеров.

  • Protuberanec

    А Саша Марченко все никак не отвоюет титул мэра. Жизнь-боль!.. (^_^)

  • Elizaveta Dmitrovich

    Уютный театр, прекрасная актерская трупа.

  • Юли

    Не рекомендую идти, если вы не подросток или ваи меньше 40 лет. Актёры играют хорошо, а вот сама пьесса сгодится только... Да ни на что не сгодится. Такие драмы разворачиваются каждый день во всех спальных районах страны. Автор ничего интересного не предложил. Смотреть спектакль, где все время истерично кричат, где излишние эмоции или нет нормального сюжета? Зря потрачено время. Никакой глубины или интересного сюжета вы не найдете.

Название объекта

Тэатр беларускай драматургіі

Адрес

ул. Кропоткина, 44

Сайт

http://www.rtbd.by

Телефоны

+375 (17) 334-60-08
+375 (17) 286-70-21

Описание объекта

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі Тэатр-лабараторыя беларускай драматургіі быў створаны ў 1990 годзе з мэтай аказання практычнай дапамогі беларускім драматургам-пачаткоўцам у спасціжэнні законаў сцэны. Тэатр, апраўдваючы сваё прызначэнне, вядзе індывідуальную работу з драматургамі, рэпетыцыі, акцёрска-сцэнічныя чытанні п’ес па ролях, семінары з прыцягненнем рэжысёраў і іншых спецыялістаў тэатра, садзейнічае прафесійнаму станаўленню маладых аўтараў, ажыццяўляе пастаноўку нацыянальнай драматургіі. Разам з п’есамі маладых аўтараў тэатр таксама ставіць творы сусветнай класікі на беларускай мове. Замежная драматургія ў гэтым тэатры – не парадокс, а ўсвядомленая неабходнасць прафесійнай вучобы артыстаў, знаёмства гледача з найлепшымі ўзорамі сусветнага рэпертуару ў перакладзе на родную мову. Тэатр пастаянна праводзіць палітыку актыўнага абнаўлення рэпертуарнай афішы. З сакавіка 2007 года пры тэатры пачаў дзейнічаць Цэнтр беларускай драматургіі і рэжысуры, які арганізуе стажыроўкі, майстар-класы, семінары, цыклы іншых мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне практычнай і метадычнай дапамогі пачынаючым творцам тэатра. Напрыканцы сакавіка 2012 года мастацкім кіраўніком РТБД прызначаны рэжысёр, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі — Аляксандр Фёдаравіч Гарцуеў, дырэктарам тэатра - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь — Ігар Аляксеевіч Сігаў. За гады існавання РТБД стаў неад’емнай часткай тэатральнай культуры Беларусі, таму што пастаянна развіваецца і старанна выхоўвае свайго гледача. Прапануем Вам разам з намі ўвайсці ў новы этап развіцця, пабачыўшы разнастайны рэпертуар тэатра на ўласныя вочы. На сёння дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі з'яўляецца Карачэўскі Уладзімір Міхайлавіч.

Представьтесь пожалуйста
Ваш почтовый ящик
Ваше сообщение

По адресу Минск ул. Кропоткина, 44 также расположены еще 4 объекта: